Вернуться   Форум по искусству и инвестициям в искусство > Русский форум > Художники, творчество, история > Украинские художники
 English | Русский Forum ARTinvestment.RU RSS Регистрация Дневники Справка Сообщество Сообщения за день Поиск

Украинские художники Обсуждение творчества художников Украины. Направления украинской живописи. Консультации знатоков и экспертов.

 
 
Опции темы Опции просмотра
Старый 04.03.2010, 23:23 Язык оригинала: Русский       #11
Гуру
 
Регистрация: 29.08.2008
Адрес: Беларусь, Минск
Сообщений: 4,246
Спасибо: 2,696
Поблагодарили 2,436 раз(а) в 1,199 сообщениях
Репутация: 4333
По умолчанию

Цитата:
Сообщение от Allena Посмотреть сообщение
А объяснить? Кто такой Громыко -- объяснять не надо, а все остальное -- любопы-ы-ытно!
Ну… . Андрей Андреевич Громыко также происходит из белорусского шляхетского рода известного с конца 16 века.

Я не исключу, что родители художника могли быть знакомы с родителями дипломата

Добавлено через 13 минут
Некогда ранее скопировал себе на диск текст о художнике, из газеты "Голас Радзімы" (увы, год и номер у меня не отмечен).

Цитата:
Мастак поўдня

Прыемна рабіць адкрыцці. Рыхтую сваю персанальную выставу ў Адэсе і даведваюся, што ў гэты час у мастацкім музеі праходзіць выстава мастака М. Шалюты, да стагоддзя з дня нараджэння. Іду на выставу, чытаю даведку, аказваецца: ён наш, беларус, ды яшчэ з Гомельшчыны, як і я.

Мікалай Андрэевіч нарадзіўся ў вёсцы Глухаўка 22 лютага 1906 года. У сям’і было адзінаццаць дзяцей. Па магчымасці бацькі, як маглі, дапамагалі дзецям атрымаць веды. І Мікола навучаўся ў гімназіі. Хлапчуку лёгка даваліся матэматыка, алгебра і геаметрыя.

Калі яму падарылі каробку акварэлі, Мікола так добра намаляваў чырвонец, што яго прынялі ў вясковай краме ў аплату за цукеркі. Падробка грошай у той час каралася сурова, і, каб далей ад граху, на сямейным савеце вырашылі адправіць Міколу да старэйшай сястры ў Новасібірск. Там палічылі: калі хлопчык добра малюе, то яму трэба вучыцца на мастака.

Гісторыя з фальшыўкай усё ж выявілася праз шмат гадоў, і М. Шалюта правёў некалькі дзён у Адэскай турме. Адтуль яго вызваляў вядомы мастак і яго настаўнік прафесар П. Валакідзін.

З 1925 па 1931 гады М. Шалюта вучыўся ў Адэскім мастацкім вучылішчы. Першыя творы — “Партрэт мужчыны”, “Партрэт жонкі”, “Аўтапартрэт” — маюць абагульненні, стрыманы каларыт у карычнева-вохрыстай гаме, у іх дамінуе малюнак, які падпарадкоўвае сабе жывапіс. Бачны ўплыў украінскага авангарда 20-х гадоў.

У час афіцыёзу 30-х гадоў мастак пераходзіць да жывапісу на пленэры. На мой погляд, погляд сучасніка, характэрным творам таго перыяду з’яўляецца невялікая праца “Парус”, дзе на цёмным фоне вады і неба выдзяляецца светлы трохкутнік. Ён, здаецца, павіс у густой прасторы сіняга колеру, дзе адчуваецца трывога.

У гэты час пішуцца невялікія па памерах творы інтымнага характару “Горка”, “Лодкі”, “Возера”. Пленэр дазваляе зберагчы мастаку душу і застацца самім сабой. У 1936 годзе ён упершыню выстаўляецца на рэспубліканскай выставе.

Ужо будучы мастаком, М. Шалюта працаваў сталяром, тэхнікам сцэны, настаўнікам матэматыкі. Нягледзячы на занятасць, шмат маляваў. Да Мікалая Андрэевіча адносіліся з павагай.

На вайну пайшоў добраахвотнікам. На Каўказе, дзе ён знаходзіўся, загінуў амаль увесь узвод. Яго вылечылі хінай, але Мікалай часова страціў зрок.

Пасля вайны мастак вяртаецца да пленэрнага жывапісу “Пляж пасля вайны”, “Ускраіна Адэсы”, “Рыбная гавань” — працы пішуцца ў адзін прыём. На працягу трыццаці гадоў — з 1937 па 1967 — М. Шалюта выкладаў малюнак і жывапіс у Адэскім мастацкім вучылішчы. Ён быў выкладчыкам па прызванні. Мікалай Андрэевіч лічыў, што навокал — надзвычай таленавітыя людзі. У яго майстэрні збіралася моладзь і сталыя, вядомыя мастакі. Пасярод майстэрні стаяў сталярны станок, рамы для сваіх твораў мастак заўсёды рабіў сам. Ён з дзіцячых гадоў асвоіў цяслярскую справу.

У 50-я гады М. Шалюта піша Крым: як эцюды, так і вялікія палотны “Крым. Мядзведзь-гара”, “Від на Аю Даг”, “Вясна ў Крыме”. Гэтымі творамі мастак вызначыўся як майстар.

Мастацтвазнавец Вольга Савіцкая сказала пра творчасць М. Шалюты: “Мастак і асяроддзе быццам дыхалі адным рытмам, былі кампліментарныя, “любілі адзін аднаго”. Так нарадзілася мастацтва дзіўнай гармоніі, ласкавага пэндзля і тонкіх адносін. Ва ўсіх творах паветра пранізана сонечным святлом, вібрыруе. Мастак з майстэрствам перадае розныя настроі ў прыродзе. На першы погляд усё так проста, што не адразу разумееш узровень майстэрства.

Мікалай Андрэевіч — заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны. Быў старшынёй мастацкага фонду, членам рэспубліканскага праўлення Саюза мастакоў, дэлегатам некалькіх Усесаюзных з’ездаў саюза. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, медалямі.

Як расказала ўнучка М. Шалюты мастачка Ганна Літвіненка, з-за малой выставачнай плошчы вялікая колькасць прац мастака засталася непрадстаўленай. Але мы ўбачылі раннія малюнкі, акварэль і жывапіс, што дае добрае ўяўленне аб творчасці М. Шалюты.

Мікалай Шалюта належыць да пакалення мастакоў, якія прадоўжылі традыцыі жывапісу, закладзеныя членамі Таварыства паўднёварускіх мастакоў на рубяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў.


Вячаслаў ІГНАЦЕНКА, мастак.
Адэса, Украіна.




Последний раз редактировалось Wladzislaw; 04.03.2010 в 23:36. Причина: Добавлено сообщение
Wladzislaw вне форума   Ответить с цитированием
Эти 2 пользователя(ей) сказали Спасибо Wladzislaw за это полезное сообщение:
Allena (05.03.2010), Вивьен (05.03.2010)
 


Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход

Похожие темы
Тема Автор Разделы Ответов Последние сообщения
Василий Андреевич Тропинин Серж Экспертиза 63 07.11.2010 00:41
Художник Белоуско Георгий Андреевич Andrej Sikorski Цены, оценка, атрибуция 4 27.01.2010 15:03
Н.А.Шелюто? Amateur Цены, оценка, атрибуция 32 15.09.2009 20:29




Часовой пояс GMT +3, время: 12:58.
Telegram - Обратная связь - Обработка персональных данных - Архив - Вверх


Powered by vBulletin® Version 3.8.3
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot